Навіны банка і прэс-рэлізы
26.01.2017

«Беларусбанк» прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі Дзяржаўнага банка развіцця Кітая (прэс-рэліз)

Дэлегацыя ААТ «ААБ Беларусбанк» на чале з в.а. Старшыні Праўлення Аляксандрам Паліўка прыняла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Эканамічны пояс Шаўковага шляху: фінансавая інавацыя і ўзаемазвязанае развіццё». Мерапрыемства было арганізавана Дзяржаўным банкам развіцця Кітая (ДБРК) і адбылося 18-21 студзеня 2017 года ў горадзе Санья (КНР).

Галоўнай тэмай стала праблематыка ўзаемадзеяння ў рамках Міжбанкаўскага аб’яднання Шанхайскай Арганізацыі супрацоўніцтва (МБА ШАС). У форуме прынялі ўдзел кіраўнікі банкаў-членаў і банкаў-партнёраў МБА ШАС, а таксама спецыяльна запрошаныя госці.

 1

На фота: в.а. Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка

 

Канферэнцыя, якая штогод праводзіцца ДБРК, з’яўляецца ўнікальнай пляцоўкай нефармальнага дыялогу па пытаннях міжбанкаўскага супрацоўніцтва на самым высокім узроўні. У рамках форума дэлегацыя «Беларусбанка» сустрэлася з Прэзідэнтам «Дзяржаўнага банка развіцця Кітая» спадаром Чжэн Чжыцзэ і віцэ-прэзідэнтам ДБРК спадарыняй Дзін Сянцюнь, а таксама са старшынёй рабочай групы ДБРК па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь  спадаром Лі Жэнганам.

Акрамя таго, былі праведзены перамовы з кіраўнікамі дэлегацый «Банка развіцця Казахстана», «Банка развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці Расіі» («Знешэканамбанк»), «РСК Банк» (Кыргызстан), «Дзяржаўнага ашчаднага Банка Рэспублікі Таджыкістан «Амонатбонк», «Банка развіцця Манголіі» і «Хабіб Банк Лімітэд» (Пакістан).

Асаблівасцю канферэнцыі гэтага года стала правядзенне двухбаковых перамоў з кіраўніцтвам «Фонда Шаўковага шляху», кіраўнікамі «Азіяцкага Банка інфраструктурных інвестыцый» і «Новага Банка развіцця».

У сваім выступленні перад удзельнікамі міжнароднага форуму Аляксандр Паліўка падкрэсліў, што 2017 год з’яўляецца своеасаблівай вехай у развіцці беларуска-кітайскага супрацоўніцтва на глабальным узроўні. Менавіта ў гэтым годзе мы адзначаем 25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

«Выключная значнасць праекта стварэння Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, якая мяняе эканамічную геаграфію ў свеце, сёння прызнана ўсімі. Наша краіна ў ліку першых заявіла аб падтрымцы ініцыятывы Старшыні КНР спадара Сі Цзіньпіна аб сумесным будаўніцтве Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Беларусь – гэта лагістычнае скрыжаванне. Мы знаходзімся на ключавых транспартных маршрутах, якія звязваюць Заходнюю Еўропу з Усходам, рэгіёны Чарнаморскага ўзбярэжжа з краінамі Балтыйскага мора», – адзначыў Аляксандр Паліўка.

 2

На фота: удзельнікі канферэнцыі ў г.Санья.

 

Даведка:

ААТ «ААБ Беларусбанк» надае вялікую ўвагу супрацоўніцтву з Міжбанкаўскім аб’яднаннем Шанхайскай Арганізацыі супрацоўніцтва. Па выніках прайшоўшага 5 чэрвеня 2012 г. у Пекіне пасяджэння Савета МБА ШАС было прынята рашэнне аб прысваенні «Беларусбанку» статуса банка-партнёра аб’яднання, тым самым, банк стаў першым фінансавым інстытутам Рэспублікі Беларусь, які мае афіцыйны статус пры ШАС.

Гісторыя двухбаковага супрацоўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» з ДБРК налічвае больш за 5 гадоў. Уступленне банка ў МБА ШАС паклала пачатак актывізацыі ўзаемадзеяння, што дазволіла «Беларусбанку» ўключыцца ў працэс вырашэння важных пытанняў міжбанкаўскага супрацоўніцтва ў рэалізацыі міждзяржаўных задач.

У цяперашні момант «Беларусбанк» сумесна з ДБРК рэалізуе інвестыцыйны праект ЗТАА «Слаўкалій» (будаўніцтва горна-абагачальнага комплекса), першая выбарка сродкаў па якім адбылася ў снежні 2016 года. Вядзецца актыўная праца па напаўненні інвестыцыйнымі праектамі крэдытнай лініі ў рамках Генеральнага крэдытнага пагаднення на 300 млн долараў ЗША. У стадыі актыўнай прапрацоўкі знаходзяцца іншыя сумесныя з кітайскім банкам праекты.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!