Навіны банка і прэс-рэлізы
24.01.2017

«Беларусбанк» прапануе паслугі па набыцці новых выпускаў дзяржаўных аблігацый (прэс-рэліз)

Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь з 18 студзеня 2017 года прыступіла да размяшчэння чарговых выпускаў дзяржаўных аблігацый, намініраваных у замежнай валюце (выпускі 233-235). Размяшчэнне праводзіцца шляхам адкрытага продажу ў гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

Поўны комплекс паслуг па набыцці дзяржаўных аблігацый юрыдычным і фізічным асобам аказваюць ААТ «ААБ Беларусбанк» і УП «АСБ Брокер», якое ўваходзіць у банкаўскі холдынг.

Для набыцця аблігацый неабходна:

- заключыць дагавор на брокерскае абслугоўванне;

- адкрыць рахунак «дэпа» ў дэпазітарыі ААТ «ААБ Беларусбанк»;

- унесці грашовыя сродкі і аформіць даручэнне на куплю аблігацый.

Заключыць дагавор на брокерскае абслугоўванне і адкрыць рахунак «дэпа» можна ў любым з дэпазітарных цэнтраў «Беларусбанка» або ў кампаніі «АСБ Брокер».

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць, патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»