Паважаныя кліенты!
Інфармуем, што ў сувязі з рэалізацыяй КУП «ЦІТ Мінгарвыканкама» магчымасці ўводу бягучых паказчыкаў лічыльнікаў вады праз сістэму «Разлік» (АІС АРІП) пры аплаце жыллёва-камунальных паслуг на карысць КУП «ЦІТ Мінгарвыканкама», зменена працэдура рэгістрацыі паслугі «Аўтааплата».
Так, цяпер пры рэгістрацыі паслугі ў вас ёсць магчымасць уводу сярэдніх паказчыкаў лічыльнікаў вады (г.зн. колькасць кубаметраў вады, расходуемых у сярэднім за месяц). Звяртаем увагу, што для змянення паказчыкаў лічыльнікаў неабходна адмяніць існуючую рэгістрацыю паслугі і зарэгістравацца нанава.
У выпадку, калі вы зарэгістравалі «Аўтааплату» да рэалізацыі КУП «ЦІТ Мінгарвыканкама» названай магчымасці, для ўліку паказчыкаў лічыльнікаў таксама неабходна адмяніць існуючую рэгістрацыю і зарэгістравацца нанава.