Для тых, хто яшчэ не паспеў скарыстацца крэдытам, ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе заключыць крэдытны дагавор па зніжаных працэнтных стаўках.
Пры гэтым банк прадастаўляе магчымасць знізіць крэдытную нагрузку па раней атрыманых крэдытах у іншых банках, аформіўшы крэдыт на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне», умовы па якім з 23.01.2017 сталі больш прывабнымі.
Цяпер можна рэфінансаваць і крэдыты, прадастаўленыя з выкарыстаннем крэдытнай плацежнай карткі з аднаўляльнай крэдытнай лініяй, а таксама авердрафтныя крэдыты. Забеспячэннем па вяртанні крэдыту па выбары кліента можа з’яўляцца няўстойка або паручыцельства фізічнах асоб.
Акрамя таго, па авердрафтных крэдытах падаўжаецца па 31.03.2017 (уключна) тэрмін правядзення акцыі па зніжэнні (устанаўленні) працэнтнай стаўкі да стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Вырашаць важныя жыццёвыя пытанні з ААТ «ААБ Беларусбанк» становіцца лягчэй і прасцей!
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць, патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»