Навіны банка і прэс-рэлізы
20.01.2017

«Беларусбанк» выканаў абавязацельствы па сіндыкаваным крэдыце ў эквіваленце USD 265 млн (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» своечасова і ў поўным аб’ёме ажыццявіла пагашэнне бівалютнага сіндыкаванага крэдыту ў памеры 225 мільёнаў еўра і 22 мільёны долараў ЗША. Крэдыт быў прыцягнуты ад 14 замежных фінансавых інстытутаў у студзені 2016 года.

Прытрымліванне прынцыпу няўхільнага выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў з’яўляецца адным з ключавых складнікаў адносін, будуемых банкам з дзелавымі партнёрамі, контрагентамі і кліентамі як на ўнутраным рынку, так і за мяжой.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!