Навіны банка і прэс-рэлізы
18.01.2017

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» 13.01.2017 (прэс-рэліз)

13 студзеня 2017 года адбылося чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк», на якім былі разгледжаны наступныя пытанні.

У парадку ажыццяўлення кантролю за работай выканаўчых органаў Банка разгледжана справаздача члена Праўлення.

Узгоднены кандыдатуры прадстаўнікоў Банка ў склады наглядальных саветаў даччыных і залежных таварыстваў,  прынята рашэнне па пытанні ўзгаднення памераў узнагароджанняў членам наглядальных саветаў даччыных таварыстваў.

Узгоднена Палажэнне аб Карпаратыўнай службе, створанай у мэтах забеспячэння дзейнасці Карпаратыўнага сакратара і рэалізацыі ім сваіх функцый, а таксама ўнесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб гадавых бонусах.

Разгледжана справаздача Праўлення Банка аб прадастаўленні Банкам у чацвёртым квартале 2016 года бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі фізічным і юрыдычным асобам.

Асобным блокам разгледжаны пытанні эфектыўнасці працы Наглядальнага савета і створаных пры ім камітэтаў, зацверджаны планы работы гэтых камітэтаў на пешае паўгоддзе 2017 года.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!