Навіны банка і прэс-рэлізы
23.01.2017

Паважаныя кліенты – укладчыкі банка!

У адпаведнасці з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2015 г. № 633 "Аб перспектывах укаранення міжнародных стандартаў у плацежную сістэму Рэспублікі Беларусь" сфарміраваны ў міжнародным фармаце новыя нумары рахункаў фізічных асоб і банкаўскі ідэнтыфікацыйны код банка (далей – БІК), якія пачнуць дзейнічаць з 4 ліпеня 2017 г.

Інфармацыю аб новым нумары рахунку і БІК фізічныя асобы могуць атрымаць у банку, пачынаючы з 1 лютага 2017 г.

Новы нумар рахунку ў міжнародным фармаце будзе прымяняцца з 4 ліпеня 2017г. у безнаяўных разліках і не пацягне ніякіх змяненняў для кліентаў у частцы выканання банкам уласных абавязацельстваў па дагаворах.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!