Навіны банка і прэс-рэлізы
18.01.2017

Да ўвагі ўкладчыкаў! (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 18.02.2017 устанаўлівае па раней адкрытых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях:

 

- «Прэміяльна – накапляльны «Дзіцячы», адкрытых да 13.11.2015, стаўку асноўных працэнтаў у памеры 14,5% гадавых;

 

- Накапляльны (накапляльны ўклад у нацыянальнай валюце са штомесячнай капіталізацыяй; накапляльны ўклад у беларускіх рублях; тэрміновы банкаўскі накапляльны ўклад у беларускіх рублях, а таксама накапляльныя ўклады, уведзеныя згодна з Загадам Дзяржаўнага банка СССР ад 29.03.1990 №30 «Аб увядзенні новых відаў укладаў ва ўстановах Ашчаднага банка СССР»), працэнтную стаўку ў памеры 14,5% гадавых.

 

Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца толькі да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць і  аўтаматычнае перазаключэнне якіх на новы тэрмін адбылося да 01.04.2016.

 

З 18.02.2017 устанаўліваецца па дзеючых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях «Інтэрнэт - дэпазіт - Трэнд»:

- з тэрмінам захоўвання 24 і 36 месяцаў, адкрытых да 05.05.2015, стаўка асноўных працэнтаў пры фактычным штодзённым астатку ўкладу:

да 2000,00 рублёў (уключна) – у памеры 14,5% гадавых;

звыш 2000,00 рублёў – у памеры 15% гадавых;

- з тэрмінам захоўвання 6 месяцаў, адкрытых да 01.09.2016, працэнтная стаўка пры фактычным штодзённым астатку ўкладу:

да 2000,00 рублёў (уключна) – у памеры 13% гадавых;

звыш 2000,00 рублёў – у памеры 13,5% гадавых;

- з тэрмінам захоўвання 12 месяцаў, адкрытых да 01.04.2016, працэнтная стаўка пры фактычным штодзённым астатку ўкладу:

да 2000,00 рублёў (уключна) – у памеры 13,5% гадавых;

звыш 2000,00 рублёў – у памеры 14% гадавых;

 

Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць.

 

З 18.02.2017 устанаўліваюцца па дзеючых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях, адкрытых да 18.01.2017, працэнтныя стаўкі ў наступных памерах:

- «Класік  Безадзыўны да года» на тэрмін 9 месяцаў – 15% гадавых.

- «Свабодны выбар»:

на тэрмін 11 месяцаў – 16,5% гадавых;

на тэрмін 24 месяцы – 18,5% гадавых.

- «Класік Безадзыўны звыш года»:

на тэрмін 18 месяцаў – 18% гадавых;

на тэрмін 24 месяцы – 18,5% гадавых.

- «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Адзыўны»:

на тэрмін 1 месяц – 8,5% гадавых;

на тэрмін 3 месяцы – 10% гадавых;

на тэрмін 6 месяцаў – 14% гадавых;

на тэрмін 9 месяцаў – 14,5% гадавых.

- «Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны»:

на тэрмін 1 месяц – 10% гадавых;

на тэрмін 3 месяцы – 12% гадавых;

на тэрмін 6 месяцаў – 15% гадавых;

на тэрмін 9 месяцаў – 16% гадавых.

- «Класік Паштовы Адзыўны» – 14,5% гадавых.

- «Класік Паштовы Безадзыўны» – 17,5% гадавых.

Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць.

 

З 18.02.2017 устанаўліваюцца па раней адкрытых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях працэнтныя стаўкі ў наступных памерах:

 

-  «Класік Адзыўны да года»:

на тэрмін 95 дзён – 8% гадавых.

на тэрмін 185 дзён – 8,5% гадавых.

- «Класік  Безадзыўны да года» на тэрмін 6 месяцаў – 12% гадавых;

Устаноўлены памер працэнтаў прымяняецца да вышэйназваных тэрміновых банкаўскіх укладаў, па якіх не парушана тэрміновасць.

 

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).

 

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!