У Магілёве пасля рэканструкцыі аднавіла работу аддзяленне № 700/72 ААТ «ААБ Беларусбанк». Для жыхароў мікрараёна Казіміраўка гэта стала сапраўдным навагоднім падарункам. Аддзяленне размешчана ў старадаўнім будынку 1956 года і даўно не адпавядала ўсім цяперашнім тэхналагічным стандартам.
«Мы рады, што ў рамках агульнай канцэпцыі паляпшэння добраўпарадкавання горада Магілёва наш банк уносіць сваю лепту і мадэрнізуе ўстановы не толькі ў цэнтральнай частцы горада, але і ў спальных раёнах. Аддзяленне на 100% памянала сваё аблічча. У ім створаны цудоўныя ўмовы і для нашых кліентаў, і для супрацоўнікаў.
Прыемна адзначыць, што гэта ўжо трэцяе аддзяленне "Беларусбанка" ў Магілёве, якое аформлена ў адпаведнасці з новымі банкаўскімі стандартамі і сучаснымі тэхналогіямі абслугоўвання кліентаў. І гэта толькі пачатак. Для паляпшэння якасці абслугоўвання ў планах банка – паэтапнае прывядзенне да новых стандартаў і іншых аддзяленняў», – падкрэсліў начальнік філіяла № 700 – Магілёўскага абласнога ўпраўлення Віктар Ананіч.
У аддзяленні да паслуг кліентаў 3 аперацыйныя касы, адкрытае працоўнае месца, зоны для кансультацый і дапамогі па банкаўскіх аперацыях, зала чакання, кругласутачная зона самаабслугоўвання, выдатна падрыхтаваныя спецыялісты.
Кліентам прапануецца ўвесь спектр банкаўскіх паслуг: афармленне і выдача крэдытаў, адкрыццё ўкладаў, выдача банкаўскіх картак, падключэнне да сэрвісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, валютна-абменныя аперацыі і грашовыя пераводы, продаж зліткаў і памятных манет, заключэнне дагавораў добраахвотнага і абавязковага страхавання і многае іншае.
Даведка:
Дэпазітны партфель аддзялення складаецца з 5 тысяч укладных рахункаў на агульную суму 3,9 млн рублёў. Штодзень тут абслугоўваецца больш за 150 кліентаў.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»