Навіны банка і прэс-рэлізы
27.12.2016

Віншуем вас з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам!

Паважаныя кліенты!

w256h2561385311558DecorationsМы рады павіншаваць вас з Нараджэннем Хрыстовым і Новым 2017 годам!
Ад гэтых прыемных святаў мы незалежна ад узросту і прафесіі заўсёды чакаем цудаў, чароўных прыгод і дзівосных перамен. Перад боем курантаў прынята загадваць жаданні. Шчыра жадаем вам у надыходзячым годзе быць паспяховымі, фінансава ўстойлівымі, поўнымі свежых ідэй і жыццёвай энергіі!
Няхай у 2017 годзе спраўдзяцца вашы самыя смелыя намеры, здзейсняцца запаветныя мары і рэалізуюцца ўсе грандыёзныя планы! Шчасця, здароўя, дабрабыту. Дзякуй за тое, што мы разам!

Праўленне і Наглядальны савет ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!