Навіны банка і прэс-рэлізы
21.12.2016

ПАСЯДЖЭННЕ НАГЛЯДАЛЬНАГА САВЕТА ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК» (прэс-рэліз)

Рашэннем Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» ад 19.12.2016 па ўзгадненні бакоў вызвалены ад займаемай пасады Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Пісарык Сяргей Паўлавіч.

Адначасова прынята рашэнне аб ускладанні абавязкаў Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» на намесніка Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Паліўка Аляксандра Іосіфавіча.

Змяненне ў кіраўніцтве не акажа ўплыву на дзейнасць банка і выкананне ім усіх планаў і абавязацельстваў.