Паважаныя кліенты, партнёры і супрацоўнікі ААТ «ААБ Беларусбанк»!
Шаноўныя сябры!
26 снежня 2016 года спаўняецца 94 гады з дня заснавання «Беларусбанка».
Яшчэ адзін год нашага летапісу стаў здабыткам гісторыі.
Ён быў напоўнены працай і тварэннем, пераадоленнем і пошукам рашэнняў, дасягненнямі і перамогамі.
Банк захаваў устойлівыя пазіцыі на фінансавым рынку, застаўся лідарам, у чарговы раз пацвердзіў статус «Банка №1».
І за гэта вялікая ўдзячнасць калектыву прафесіяналаў, для якіх «Беларусбанк» стаў справай жыцця.
Дзякуем кліентам і партнёрам за тое, што выбралі менавіта нас.
Шчыра жадаем усім шчасця, здароўя, дабрабыту.
Поспеху банку, які заўсёды побач!
Наглядальны савет і Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»