Навіны банка і прэс-рэлізы
20.12.2016

Акцыя па датэрміновым пагашэнні крэдытаў у замежнай валюце завяршаецца 31.12.2016

Паважаныя кліенты!

Нагадаем, што 31.12.2016 завяршаецца акцыя па датэрміновым пагашэнні крэдытаў ААТ «ААБ Беларусбанк» у замежнай валюце.

pogashenie

Па ўмовах акцыі:

– пры адзінаразовым датэрміновым пагашэнні крэдытаў, аплата працэнтаў па якіх ажыццяўляецца раўнамернымі ўзносамі, крэдытаатрымальнікі аплачваюць толькі працэнты за бягучы месяц і вызваляюцца ад выплаты працэнтаў, налічаных і не аплачаных за перыяд карыстання крэдытам.

– у выпадку датэрміновага пагашэння крэдытаў з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытаатрымальнікі не аплачваюць працэнты, якія падлягаюць аплаце ў месяцы датэрміновага пагашэння крэдыту.

Прыняць удзел у акцыі могуць крэдытаатрымальнікі, у якіх адсутнічае пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытным дагаворы.

Для ўдзелу ў акцыі і канчатковага пагашэння запазычанасці па крэдыце неабходна звярнуцца ў службу крэдытавання насельніцтва па месцы заключэння крэдытнага дагавору для афармлення дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавору (пры сабе неабходна мець пашпарт або від на жыхарства).

Падрабязнасці па тэлефоне 147, а таксама ва ўстановах «Беларусбанка».

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!