Навіны банка і прэс-рэлізы
13.12.2016

«Беларусбанк» – Генеральны партнёр Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» выступіла ў ролі Генеральнага партнёра Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў, які пройдзе ў беларускай сталіцы з 7 па 13 снежня 2016 года.

 1

На фота: Журы конкурсу дае прэс-канферэнцыю

«"Беларусбанк" мае гонар ужо трэці раз быць генеральным партнёрам конкурсу вакалістаў у рамках Мінскага міжнароднага каляднага опернага форуму, – адзначыў у сваім прывітанні конкурсу старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык. – Уяўляючы сабой агляд талентаў, несучы адкрыццё новых яркіх імёнаў, конкурс прыйшоўся даспадобы жыхарам і гасцям сталіцы, стаў з’явай у культурным жыцці Беларусі, мае рэзананс у краіне і за мяжой. Упэўнены, што будучы конкурс абавязкова збярэ бліскучых артыстаў Беларусі і замежжа. І зноў дасць шанс маладым спевакам узняцца на больш высокую прафесійную ступень, адкрыць для сябе творчыя перспектывы, а можа і нашу краіну, яе ўнікальную культуру».

У беларускую сталіцу прыехалі 120 выканаўцаў з 16 краін: Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Канады, Кітая, Карэі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Манголіі, Польшчы, Расіі, Турцыі, Узбекістана і Украіны.

Конкурс праходзіць у тры туры, першыя два – з канцэртмайстрам, трэці (фінал) – у суправаджэнні аркестра. У фінале конкурсу ўдзельнікі выканаюць адну з галоўных партый у сцэнах з опер класічнага або сучаснага рэпертуару, а дапамогуць ім у гэтым зоркі беларускага Вялікага тэатра. 8 і 9 снежня прайшлі два этапы першага туру праслухоўвання. Увечар 11 снежня сталі вядомы 10 фіналістаў.

Удзельнікі конкурсу будуць змагацца не толькі за асноўныя ўзнагароды – Гран-пры (10 тыс. долараў), першую (8 тыс. долараў), другую (6 тыс. долараў) і трэцюю (4 тыс. долараў) прэміі, але і за прыз глядацкіх сімпатый, які ўручаецца другі раз. Акрамя таго, многія маладыя артысты конкурсу атрымаюць запрашэнні ў вядучыя оперныя тэатры і кампаніі свету. Вызначаць лепшых будзе кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі дырэктары оперных тэатраў, імпрэсарыа і вядомыя музычныя дзеячы.

Падтрымка конкурсу аказана ў рамках сацыяльнага праекта «Беларусбанк. Прастора натхнення».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»