Навіны банка і прэс-рэлізы
12.12.2016

«Беларусбанк» стаў пераможцам Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года 2016» (прэс-рэліз)

Арганізацыйны камітэт XV Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года» назваў ААТ «Акцыянерны Ашчадны банк «Беларусбанк» лідарам у намінацыі «Банк №1» у Беларусі. Узнагарода – медаль «Выбар года 2016» як сведчанне ўстойлівых пазіцый банка на айчынным фінансавым рынку была ўручана падчас урачыстай цырымоніі, якая адбылася 9 снежня 2016 года.

1

Рашэнне грунтуецца на маркетынгавым даследаванні спажывецкіх пераваг, меркаванні экспертнага савета, рэкламнай камісіі, журы і аргкамітэту конкурсу.

2

Міжнародны фестываль-конкурс «Выбар года» ў Беларусі пачаў сваю дзейнасць у 2002 годзе. Гэта агульнанацыянальны штогадовы праект, які займаецца вызначэннем і далейшай папулярызацыяй найбольш якасных і вядомых тавараў і паслуг у розных таварных катэгорыях на беларускім рынку.

Асноўная мэта праекта – комплексная ацэнка якасці і папулярнасці канкрэтнага тавара ці паслугі сярод спажыўцоў і экспертаў-прафесіяналаў з мэтай выбару-выяўлення лідараў года ў кожнай намінацыі.

Праект ініцыяваны кампаніяй Fеstivals International (USA) і European Marketing Foundation (Еўрапейскі фонд сацыяльных даследаванняў, Брусель, Бельгія) пры European Chamber of Commerce Industry and Trade (Brussels) (Еўрапейская Гандлёвая Палата, Брусель). Аргкамітэт ахоплівае практычна ўсе прадстаўленыя на рынку гандлёвыя маркі, падаўшы на разгляд у даследаваннях 10-20, а то і болей тавараў у адной канкрэтнай, выразна сфармуляванай намінацыі. Штогод з’яўляецца некалькі новых намінацый.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!