Навіны банка і прэс-рэлізы
09.12.2016

Канферэнцыя ААТ «ААБ Беларусбанк» прайшла ў Франкфурце-на-Майне (прэс-рэліз)

Канферэнцыя «Беларусбанк. Забяспечваючы стабільнасць для далейшага росту» адбылася 6 снежня 2016 года ў Франкфурце-на-Майне. Яна сабрала каля 100 удзельнікаў – прадстаўнікоў Сусветнага банка, фінансавых інстытутаў і страхавых кампаній з Германіі, Італіі, Швейцарыі, Аўстрыі, Чэхіі, Славеніі, Індыі і іншых краін.  З беларускага боку ўдзельнічалі партнёры «Беларусбанка»: канцэрн «Белнафтахім», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Беларускі металургічны завод», ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія», ТАА «ММПЗ Груп» і іншыя.

 1

Стан макраэканомікі і банкаўскай сістэмы, прывабнасць інвестыцыйнага клімату краіны, спецыфіка вядзення бізнесу ў Беларусі – гэтыя і іншыя тэмы былі вынесены на абмеркаванне ўдзельнікаў канферэнцыі.

 2

«На працягу дваццаці апошніх гадоў працы на міжнародным рынку "Беларусбанк" актыўна развівае супрацоўніцтва з фінансавымі інстытутамі і страхавымі кампаніямі, прыцягваючы ў нацыянальную эканоміку кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя замежныя рэсурсы, – адзначыў намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка. – Далейшае развіццё ўзаемавыгадных адносін гэта неад’емная састаўная частка стратэгіі міжнароднага бізнесу нашага банка».

 3

4

У ходзе канферэнцыі адбылося падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні з Афрыканскім экспартна-імпартным банкам, а таксама Мемарандума аб узаемаразуменні з славенскім SID Banka. З боку ААТ «ААБ Беларусбанк» подпіс пад дакументамі паставіў намеснік старшыні праўлення Аляксандр Паліўка.

Прыемным акордам стала ўручэнне ўзнагарод ад «Беларусбанка» доўгачасовым дзелавым партнёрам.

 5

У цэлым, падобныя канферэнцыі дазваляюць выводзіць на новы ўзровень узаемаадносіны з партнёрамі і кліентамі банка. Гэта мерапрыемства стала пляцоўкай для новых бізнес-ідэй і перспектыўных праектаў з удзелам «Беларусбанка» і беларускіх кампаній.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!