Навіны банка і прэс-рэлізы
08.12.2016

У Галаўным офісе «Беларусбанка» адбылася сустрэча з акцыянерамі (прэс-рэліз)

Традыцыйная сустрэча акцыянераў ААТ «ААБ Беларусбанк» адбылася ў Галаўным офісе. Прысутным была даведзена інфармацыя аб выніках дзейнасці банка за 10 месяцаў бягучага года.

1

На фота: за трыбунай – намеснік дырэктара фінансава-эканамічнага дэпартамента ААТ «ААБ Беларусбанк» Кырыл Ярмошык

На сустрэчы таксама былі агучаны вынікі дзейнасці Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі, абмяркоўваліся і прапановы па аптымізацыі работы.

2

На фота: за трыбунай – Старшыня Камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі Канстанцін Махач

Удзельнікі сустрэчы далі сваю ацэнку розным банкаўскім прадуктам і паслугам, выказалі заўвагі і пажаданні па рабоце персанала. Кіраўнікі бізнес-падраздзяленняў вычарпальна адказалі на ўсе пастаўленыя акцыянерамі пытанні.

3

4

5

Як адзначыла карпаратыўны сакратар Маргарыта Лукашэнка, правядзенне падобных сустрэч садзейнічае павышэнню эфектыўнасці дзейнасці банка, а таксама абароне правоў і законных інтарэсаў мінарытарных акцыянераў, што вельмі актуальна ва ўмовах прыцягнення стратэгічнага інвестара.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!