Навіны банка і прэс-рэлізы
06.12.2016

«Беларусбанк» адзначыў лаўрэатаў футбольнага сезону (прэс-рэліз)

Імёны найлепшых футбалістаў і трэнераў «Беларусбанк – чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе» былі названы падчас цырымоніі закрыцця футбольнага сезону «Зорны мяч – 2016».

 1

2

3

На фота: Старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык уручае прызы лідарам

Прадстаўнікі «Беларусбанка» ўручылі прызы пераможцам у розных намінацыях: лепшы варатар – Андрэй Клімовіч, абаронца – Павел Рыбак, паўабаронца – Ігар Стасевіч, нападаючы – Віталій Радзівонаў, бамбардзір – Міхаіл Гардзяйчук. Лепшым гульцом нацыянальнага чэмпіянату Беларусі прызнаны Ігар Стасевіч (БАТЭ). Гэтага прызнання ён уганараваны ўжо трэці год запар!

4

«Беларусбанк» адзначаны Падзякай Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футболу» за падтрымку і значны ўклад у развіццё беларускага футболу. Дарэчы, гэта трэцяя ўзнагарода падобнага кшталту.

5

Падтрымка нацыянальнага чэмпіянату па футболе ажыццяўляецца ў рамках праекта  «Беларусбанк. Пераможам разам!», арыентаванага на спорт высокіх дасягненняў, фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця.

У снежні 2013 года ААТ «ААБ Беларусбанк» і Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футболу» падпісалі пагадненне аб партнёрстве. Дакумент вызначыў статус «Беларусбанка» як генеральнага партнёра Беларускай федэрацыі футболу яшчэ два гады і замацаванне афіцыйнай назвы чэмпіянату краіны: «Беларусбанк – чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе».

Дзякуючы фінансавай падтрымцы «Беларусбанка» ўпершыню ў гісторыі беларускага футболу на выканаўчым камітэце АБФФ у студзені 2014 года было прынята рашэнне заснаваць прызавы фонд для пераможцы і прызёраў нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!