Навіны банка і прэс-рэлізы
06.12.2016

«Беларусбанк» прадставіў новы прадукт для актыўных карыстальнікаў Інтэрнэту

Свабода, амбіцыі, актыўная жыццёвая пазіцыя – усе гэтыя словы як мага лепш апісваюць сучаснага чалавека. Задача «Беларусбанка» прыняць і падтрымаць погляды маладых людзей, даць волю смеласці і наватарству, дапамагчы граматна збіраць грошы і ажыццяўляць пакупкі.

Клуб #настарт – прапанова, якая адпавядае запытам як студэнтаў, так і маладых пачынаючых работнікаў. Клуб уключае наступныя прадукты і паслугі:

  1. Афармленне бескантактавай карты Visa Electron з адкрыццём рахунку ў адной з чатырох валют (беларускія рублі, еўра, долары ЗША або расійскія рублі).
  2. Падключэнне Інтэрнэт-банкінгу і SМS-апавяшчэння аб прыходных аперацыях без дадатковых плат.
  3. Вяртанне на рахунак cash-back (бонуса) ад здзейсненых у сетцы Інтэрнэт аперацый: - 1 % ад сумы ўсіх анлайн пакупак у любым інтэнэт-магазіне, у т.л. пры анлайн браніраванні і аплаце атэляў, а таксама пакупцы авія-, аўтобусных і іншых білетаў праз Інтэрнэт;

- 1,5% ад плацяжу за пакупкі на Інтэрнэт-рэсурсах www.lamoda.by і www.wildberries.by;

- 3% - ад сумы аплаты білетаў, заказаных на сайце Беларускай чыгункі і аплачаных непасрэдна на сайце poezd.rw.by, а таксама праз М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг.

  1. Прадастаўленне крэдыту «Інтэрнэт-Партнёр» са скідкай у 2 працэнтныя пункты, а ўкладу «Інтэрнэт-дэпазіт - Трэнд Безадзыўны» (у беларускіх рублях тэрмінам захоўвання 9 месяцаў) з павышанай на 0,5% працэнтнай стаўкай.
  2. Заключэнне дагавору добраахвотнага страхавання ад траўм «Экспрэс» і комплекснага страхавання маёмасці і грамадзянскай адказнасці са скідкай 15%.

Клуб #настарт - рацыянальная прапанова для рэалізацыі новых планаў, магчымасцей і лепшых перамен. Падрабязная інфармацыя пра Клуб #настарт – тут.