Навіны банка і прэс-рэлізы
05.12.2016

Памёр дырэктар дэпартамента бяспекі «Беларусбанка» Іван Сяргей

На 63-м годзе жыцця памёр дырэктар дэпартамента бяспекі «Беларусбанка» Іван Сцяпанавіч Сяргей. Чалавек з неверагодным пачуццём абавязку, высокай адказнасці, крыштальнай сумленнасці, яркая шматгранная асоба.


111

Ён пражыў кароткае, але яркае жыццё. Дзякуючы працавітасці, сіле характару,  настойлівасці і мэтанакіраванасці, ён паспяхова рухаўся па службовай лесвіцы. Дзе б ні працаваў, ён заўсёды карыстаўся бясспрэчным аўтарытэтам.

Мінскую Вышэйшую школу МУС СССР скончыў у 1986 годзе, а працоўную кар’еру пачаў у Шчучынскім РАУС з пасады ўчастковага інспекцыі па справах непаўналетніх, дайшоўшы да пасады начальніка РАУС. Далей узначальваў Упраўленні ўнутраных спраў Магілёўскай і Мінскай абласцей. У 2008 годзе стаў начальнікам Акадэміі МУС. Генерал-маёр міліцыі, ён у канцы 2009 года пайшоў у адстаўку, а ў хуткім часе быў запрошаны на працу ў «Беларусбанк», спачатку ў якасці памочніка старшыні праўлення, у пачатку 2011 года стаў дырэктарам дэпартамента бяспекі.

Светлая памяць пра чалавека і грамадзяніна Івана Сцяпанавіча Сяргея будзе ў сэрцы кожнага, хто быў з ім знаёмы.