Навіны банка і прэс-рэлізы
30.11.2016

Карту навучэнца Рэспублікі Беларусь прызналі лепшым прадуктам для дзяцей і моладзі ў 2016 годзе (прэс-рэліз)

Прадукт ААТ «ААБ Беларусбанк» «Карта навучэнца» ў конкурсе Global Inclusion Awards 2016 рашэннем незалежнага міжнароднага журы прызнаны пераможцам у катэгорыі «Лепшы прадукт для дзяцей і моладзі» («Child Friendly Banking Award»).

4

3

Прэміямі Global Inclusion Awards узнагароджваюцца банкі і фінансавыя інстытуты за дасягненні ў развіцці фінансавай граматнасці. Улічваюцца новыя падыходы да навучання дзяцей, далучэнне сацыяльных груп, у тым ліку і моладзі, у больш актыўнае ўзаемадзеянне з фінансавым сектарам, сацыялізацыя, пашырэнне доступу да фінансавых паслуг, а таксама падтрымка прадпрымальніцтва для дзяцей і моладзі.

Конкурс праводзіўся па ініцыятыве міжнароднай арганізацыі Child & Youth Finance International (CYFI), якая адзначае інавацыйныя банкаўскія прадукты для дзяцей, накіраваныя на пашырэнне доступу маладых людзей да фінансавай сістэмы.

У конкурсе прынялі ўдзел праекты з 60 краін, фіналістамі сталі прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Грузіі і Зімбабве.

Укараненне «Карты навучэнца» носіць некамерцыйны характар і накіравана на забеспячэнне даступнасці якасных адукацыйных рэсурсаў і паслуг.

Праект рэалізаваны ААТ «ААБ Беларусбанк» і Дзяржаўным прадпрыемствам «Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з зацікаўленымі ведамствамі сістэмы адукацыі. Апрабацыя «Карты навучэнца» ў пілотных установах адукацыі г. Мінска здзейснена пры падтрымцы камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

«Карта навучэнца» з’яўляецца бескантактавым многафункцыянальным дакументам сістэмы адукацыі і можа выкарыстоўвацца для прадастаўлення навучэнцам паслуг і сэрвісаў інфармацыйнымі сістэмамі ўстаноў адукацыі, горада і рэспублікі. Напрыклад, можа выкарыстоўвацца ў якасці электроннага пропуску ў школу, чытацкага білета, ідэнтыфікатара карыстальніка ў камп’ютарным класе, праязнога дакумента ў гарадскім пасажырскім транспарце.

Яна сумешчана з банкаўскай карткай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ, выпускаемай ААТ «ААБ Беларусбанк», і з’яўляецца паўнавартасным плацежным сродкам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Выдаецца дзецям на перыяд навучання ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.

Даведка: Child & Youth Finance International (CYFI) створана ў 2011 годзе ў Нідэрландах з мэтай ініцыявання і каардынавання глабальнага падыходу да павышэння фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі. Беларусь адной з першых краін Усходняй Еўропы далучылася да святкавання Тыдня фінансавай граматнасці (Global Money Week), які стаў самай буйной агульнасусветнай кампаніяй па павышэнні ведаў пра фінансы для дзецей.

У 2015 годзе ААТ «ААБ Беларусбанк» далучылася да міжнароднай партнёрскай сеткі Child and Youth Finance International. Работа банка з дзецьмі і моладдзю высока ацэньваецца кіраўніцтвам CYFI.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»