Навіны банка і прэс-рэлізы
23.11.2016

«Беларусбанк» набыў рэанімабіль для Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы (прэс-рэліз)

Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы ва ўрачыстых абставінах перададзены новы рэанімабіль, набыты ў якасці спонсарскай дапамогі ААТ «ААБ Беларусбанк» у ходзе дабрачыннага сацыяльнага праекта «Беларусбанк. Вектар дабрыні», які накіраваны на дапамогу ахове здароўя, сацыяльнай абароне, грамадскім аб’яднанням.

 1

«Жыццё чалавека, а асабліва дзіцяці, неацэнна. Нам стала вядома, што транспартны парк установы патрабуе абнаўлення, аўтамабілі састарэлыя, ім неабходны частковы рамонт. Калі размова ідзе аб жыцці дзяцей, выключна важна не згубіць час. Таму, калі да нас звярнуліся з просьбай набыць рэанімабіль для аказання медыцынскай дапамогі нованароджаным і неданошаным дзецям, кіраўніцтва банка прыняло станоўчае рашэнне», – адзначыў падчас перадачы рэанімабіля бальніцы старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык. Ён падкрэсліў, што сацыяльным праектам кіраўніцтва банка  надае павышаную ўвагу, рэалізуецца адразу некалькі праграм падобнай накіраванасці.

2

«Набыццё рэанімабіля яшчэ адзін крок па ўдасканаленні сістэмы аховы здароўя. Паляпшэнню матэрыяльнай базы, укараненню новых тэхналогій і самага сучаснага абсталявання ў медыцынскіх установах рэгіёну і ў далейшым будзе надавацца павышаная ўвага», –  сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

3

Аўтамабіль хуткай дапамогі з рэанімацыйным абсталяваннем для нованароджаных будзе задзейнічаны для абслугоўвання выязной неанатальнай рэанімацыйнай кансультатыўнай брыгады медыцынскай установы. Яна створана ў 2006 годзе і прызначана для аказання высокакваліфікаванай дапамогі нованароджаным і неданошаным дзецям, транспарціроўкі іх у перынатальныя цэнтры больш высокага ўзроўню вобласці і краіны.

Спецаўтамабіль асначаны мабільным кювезам (прыстасаваннем з аўтаматычнай падачай кіслароду і падтрыманнем аптымальнай тэмпературы), сістэмай жыццезабеспячэння, сачыльнай апаратурай з камплектацыяй усімі неабходнымі расходнымі матэрыяламі і лекавымі сродкамі. Як расказаў галоўны ўрач Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Сяргей Таранцей, штогод неанатальнай рэанімацыйна-кансультатыўнай брыгадай абслугоўваецца больш за 1,5 тыс выклікаў. Штомесячна падобныя аўтамабілі, а іх у Гродне чатыры, прабагаюць не менш чым 15 тыс км, сумарны прабег некаторых ужо перасягнуў 1 млн км. Таму абнаўленне аўтапарка прыйшлося дарэчы.

«Такі аўтамабіль нам быў вельмі патрэбны. Мы надзвычай удзячны банку за аказаную дапамогу, – сказаў Сяргей Таранцей. – Цана рэанімабіля складае каля 160 тысяч BYN. Выдатна, што ў асобе старэйшага банка краіны мы бачым сябра, які разумее нашы праблемы і імкнецца іх вырашыць». 

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»