Навіны банка і прэс-рэлізы
18.11.2016

«Беларусбанк» інфармуе ўкладчыкаў аб змяненні працэнтных ставак па тэрміновых банкаўскіх укладах (прэс-рэліз)

З 18.11.2016 па нанава адкрываемых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях (у тым ліку па раней адкрытых, па якіх аўтаматычнае перазаключэнне дагавору ажыццяўляецца пачынаючы з 18.11.2016) устанаўліваюцца працэнтныя стаўкі ў наступных памерах:

- «Класік Адзыўны на 35 дзён» –  7,5% гадавых;

 

- «Класік Адзыўны да года»:

на тэрмін 95 дзён –8 % гадавых;

на тэрмін 185 дзён – 8,5% гадавых.

 

- «Класік  Безадзыўны да года»:

на тэрмін 3 месяцы – 10% гадавых;

на тэрмін 6 месяцаў – 12% гадавых;

 

Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).

Падрабязнасці па тэлефоне 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!