Навіны банка і прэс-рэлізы
18.11.2016

Змяніўся парадак аплаты камунальных паслуг у г. Мінску праз АРІП пры ажыццяўленні аплаты ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг».

Аплата камунальных плацяжоў па захаваных раней даных будзе недаступна.

У асабістых плацяжах АРІП на галоўнай старонцы сістэмы "Інтэрнэт-банкінг" захаваны камунальны плацеж на карысць камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» ў сістэме плацяжоў (АРІП) неабходна выдаліць і правесці аплату нанава. Для ажыццяўлення аплаты неабходна выбраць наступны шлях: Плацяжы і пераводы/Сістэма "Разлік" (АРІП)/Новы плацеж/г.Мінск/Камунальныя плацяжы/Камун.плацяжы АІС Разлік-ЖКП. Пры наборы нумару асабовага рахунку неабходна ўвесці першыя 10 лічбаў асабовага рахунку, пазначанага ў апавяшчэнні (замест 11 лічбаў, якія ўводзіліся раней).

Ранейшы плацеж на карысць камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» (АРІП) са спісу захаваных плацяжоў неабходна захаваць паўторна. Для гэтага неабходна выбраць захаваны плацеж, перайсці на форму для ўводу асабовага рахунку, у захаваным значэнні пакінуць першыя 10 лічбаў асабовага рахунку (замест 11 лічбаў, уведзеных раней). На форме пацвярджэння плацяжу неабходна захаваць плацеж пад новым імем.

Калі захаваны плацеж быў на карысць камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» ў сістэме плацяжоў (АРІП), неабходна выдаліць з захаваных плацяжоў раней праведзены плацеж. Затым у раздзеле Плацеж "Адной кнопкай" праставіць галачку для новага захаванага плацяжу. Калі плацеж уводзіцца з шаблона Плацеж "Адной кнопкай", неабходна адрэдагаваць шаблон, праставіўшы галачку для новага захаванага плацяжу.

Пры ажыццяўленні аплаты камунальных паслуг і іншых плацяжоў на карысць таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў праз камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама» ў сістэме плацяжоў «АРІП» неабходна перайсці ў раздзел "Плацяжы і пераводы" і далей прайсці па шляху: /Сістэма "Разлік" (АРІП)/Новы плацеж/г.Мінск/Камунальныя плацяжы/ Плацяжы праз ЦІТ.

Калі патрабаванні да аплаты па Вашым асабовым рахунку АРІП яшчэ адсутнічаюць, паспрабуйце аплаціць пазней або звярніцеся да пастаўшчыка паслугі.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!