ААТ «ААБ Беларусбанк» удзельнічае ў рэалізацыі праграмы «Сямейны капітал». Гэты праект запушчаны 1 студзеня 2015 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2014 г. № 572 «Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей».
Першы рахунак быў аформлены 25 сакавіка 2015 года ў Баранавічах. Гэта сума, эквівалентная 10 тысячам долараў.
І калі за 2015 год грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія маюць права на прызначэнне сямейнага капіталу, у «Беларусбанку» адкрыта 11 582 рахункі «Сямейны капітал», залічана 115 820 000 долараў ЗША, то ў бягучым годзе мае месца значны рост прэтэндэнтаў. За мінулыя дзесяць месяцаў адкрыта 15 644 рахункі «Сямейны капітал», залічана 156 440 000 долараў ЗША.
Такім чынам, усяго з пачатку праграмы адрыта 27 226 рахункаў «Сямейны капітал», залічана 272 260 000 долараў ЗША.
Даведка: За дзевяць месяцаў 2016 года ў Рэспубліцы Беларусь нарадзілася 89 434 дзіцяці, краіна ўпершыню выйшла на натуральны прырост насельніцтва. Сума ў чвэрць мільярда долараў, на якую ў Беларусі адкрыты рахункі сямейнага капіталу, спецыялісты лічаць адной з эфектыўных мер падтрымкі бацькоў, якія вырашылі стварыць вялікую сям’ю.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»