З 15.11.2016 ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе выдачу крэдытаў на будаўніцтва жылых памяшканняў шляхам набыцця жыллёвых аблігацый.
Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да 15 гадоў з выплатай працэнтаў за карыстанне крэдытам у памеры 24% гадавых. Максімальная сума крэдыту – у памеры да 90 % намінальнага кошту жыллёвых аблігацый, у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка з магчымасцю ўключэння ў яго сукупны даход даходаў паручыцеляў – блізкіх сваякоў.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або патэлефанаваўшы на нумар 147 (адзіны даведачны нумар дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»