У ААТ «ААБ Беларусбанк» адбылася сустрэча кіраўніцтва банка з прадстаўнікамі Citibank Europe plc., New York. Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва і засведчылі інтарэс да працяглых партнёрскіх адносін. Найбольш прывабныя напрамкі – сфера гандлёвага фінансавання і правядзенне міжнародных разлікаў.
Асаблівым момантам стала ўручэнне ААТ «ААБ Беларусбанк» узнагароды Citibank за высокую якасць афармлення міжнародных банкаўскіх пераводаў «Straight Through Processing Excellence Award».
«Беларусбанк» ужо станавіўся ўладальнікам гэтай узнагароды ў мінулым годзе, – адзначыла дырэктар дэпартамента міжнародных разлікаў Алена Сцепанец. – Высокая ацэнка з боку такога сусветнага фінансавага лідара, якім з’яўляецца Citibank N.A., NewYork, – гэта прызнанне эфектыўнай арганізацыі міжнародных разлікаў і пацвярджэнне свайго статуса як банка, адпавядаючага найвышэйшым міжнародным стандартам».
Пры гэтым у актыве ў «Беларусбанка» маюцца аналагічныя ўзнагароды за розныя гады ад такіх буйных фінансавых інстытутаў, як Deutsche Bank AG, Standard Chartered Bank, VTB Bank (Deutschland), Raiffeisen Bank International AG, Commerzbank AG.
«Штогадовыя высокія ацэнкі замежных партнёраў даюць добры стымул для нашага банка і далей удасканальваць кантроль за выкананнем міжнародных банкаўскіх пераводаў, мінімізацыю аперацыйных выдаткаў і стварэнне аптымальных умоў абслугоўвання сваіх кліентаў», – адзначыў выканаўчы дырэктар ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Перапяліца.
Даведка:
Citibank – найбуйнейшы міжнародны банк, які прысутнічае больш чым у 100 краінах свету. Па памеры капіталу 1 узроўню Citibank займае 19 месца ў свеце, па стане на 30.09.2016 яго актывы складаюць каля 1,8 трлн долараў ЗША.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»