Навіны банка і прэс-рэлізы
09.11.2016

Пашыраем межы пераводаў!

З 09 лістапада 2016 года ў банкаматах «Беларусбанка» рэалізаваны сэрвісы MasterCard MoneySend і Visa Direct, якія дазваляюць ажыццяўляць пераводы грашовых сродкаў (у беларускіх рублях) паміж карткамі розных банкаў адной плацежнай сістэмы.

111

Асаблівасці ажыццяўлення пераводаў

 

Валюта пераводу: беларускія рублі.

Перыяд залічэння: аперацыя праводзіцца ў рэжыме рэальнага часу. Такім чынам, атрымальнік пераводу зможа скарыстацца грашыма ўжо праз некалькі секунд.

MasterCard MoneySend:

  • ажыццяўленне грашовых пераводаў паміж карткамі плацежнай сістэмы MasterCard, эмітаванымі банкамі-рэзідэнтамі;

Visa Direct

  • дазваляе ажыццяўляць грашовыя пераводы паміж картамі плацежнай сістэмы Visa, эмітаванымі банкамі-рэзідэнтамі.

Памеры ўзнагароджання па пералічэнні (пераводзе) грашовых сродкаў

№ п/п

Найменне аперацыі

Памера платы

(узнагароджання)

1

Пералік грашовых сродкаў (перавод) у беларускіх рублях з выкарыстаннем карткі ААТ «ААБ Беларусбанк» або яе рэквізітаў на рахунак, да якога аформлена картка іншага банка1,2

2,5 % ад сумы аперацыі

2

Пералік грашовых сродкаў у беларускіх рублях з выкарыстаннем карткі банка-рэзідэнта:

 

2.1

на рахунак, да якога аформлена картка ААТ «ААБ Беларусбанк»2

 

2 % ад сумы аперацыі

2.2

на рахунак, да якога аформлена картка іншага банка2

2,5 % ад сумы аперацыі


BYR – код беларускага рубля ўзору 2000 года

1 Плата (узнагароджанне) не прымяняецца пры ажыццяўленні аперацый пералічэння грашовых сродкаў (пераводаў) з выкарыстаннем АІС «Разлік» (АРІП).

2  У рамках плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ перавод ажыццяўляецца з рахункаў/на рахункі, да якіх аформлены карткі БЕЛКАРТ ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «БПС-Сбербанк», ААТ «Белінвестбанк», ААТ «Парытэтбанк», ЗАТ «Банк «Рашэнне», ААТ «БНБ-Банк», «Франсабанк» ААТ, ЗАТ «Цэптар Банк», ЗАТ «БТА Банк».

Нагадаем, пераводы паміж карткамі БЕЛКАРТ ААТ «ААБ Беларусбанк», а таксама карткамі БЕЛКАРТ ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «БПС-Сбербанк», ААТ «Белінвестбанк», ААТ «Парытэтбанк», ЗАТ «Банк «Рашэнне», ААТ «БНБ-Банк», «Франсабанк» ААТ, ЗАТ «Цэптар Банк», ЗАТ «БТА Банк» можна ажыццявіць як у банкаматах, так і ў інфакіёсках банка.

Падрабязная інфармацыя аб пераводах грашовых сродкаў з выкарыстаннем картак (іх рэквізітаў)

Поўны пералік тарыфаў па аперацыях з выкарыстаннем плацежнай карткі

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!