Паважаныя трымальнікі банкаўскіх плацежных картак!
З 09.11.2016 змяняецца памер платы (узнагароджання) па некаторых аперацыях з выкарыстаннем плацежнай карткі ў інфакіёсках і банкаматах банка:
- за перавод грашовых сродкаў з карткі іншага банка-рэзідэнта на картку ААТ "ААБ Беларусбанк" памер платы (узнагароджання) зніжаецца з 2,5% да 2% ад сумы аперацыі;
- за перавод грашовых сродкаў з выкарыстаннем карткі ААТ "ААБ Беларусбанк" на рахунак, да якога аформлена картка іншага банка, памер узнагароджання павялічваецца з 2% да 2,5% ад сумы аперацыі.