З 04.11.2016 па нанава адкрываемых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях (у тым ліку па раней адкрытых, па якіх аўтаматычнае перазаключэнне дагавору ажыццяўляецца пачынаючы з 04.11.2016) устанаўліваюцца працэнтныя стаўкі ў наступных памерах:
- «Класік Адзыўны на 35 дзён» – 11% гадавых;
- «Класік Адзыўны да года»:
на тэрмін 95 дзён – 12 % гадавых;
на тэрмін 185 дзён – 13% гадавых.
- «Класік Безадзыўны да года»:
на тэрмін 3 месяцы – 14% гадавых;
на тэрмін 6 месяцаў – 15% гадавых;
на тэрмін 9 месяцаў – 16% гадавых.
З 04.11.2016 па нанава адкрываемых тэрміновых банкаўскіх укладах у замежнай валюце (у тым ліку па раней адкрытых, па якіх аўтаматычнае перазаключэнне дагавору ажыццяўляецца пачынаючы з 04.11.2016) устанаўліваюцца працэнтныя стаўкі ў наступных памерах:
- «Класік Адзыўны да года» (у доларах ЗША, еўра):
на тэрмін 95 дзён – 1,3% гадавых;
на тэрмін 185 дзён – 1,6% гадавых.
- «Класік Безадзыўны да года» (у доларах ЗША, еўра):
на тэрмін 3 месяцы – 1,6% гадавых;
на тэрмін 6 месяцаў – 2% гадавых;
на тэрмін 9 месяцаў – 2,5% гадавых.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).
Падрабязнасці па тэлефоне 147, на карпаратаўным сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»