Навіны банка і прэс-рэлізы
04.11.2016

Паважаныя кліенты! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Падзеі кастрычніка 1917 года аказалі ўплыў на лёсы мільёнаў людзей, на стагоддзі вызначылі трэнды развіцця цывілізацыі. Для Беларусі гэта стала імпульсам да нацыянальна-культурнага адраджэння.

Мы адны з нешматлікіх на постсавецкай прасторы, хто аддае даніну павагі гэтай гістарычнай даце. Магчыма, гэта і ёсць сведчанне сталасці нацыі, якая не адмаўляецца ад свайго мінулага і сама вызначае стратэгію развіцця, дзе няма месца войнам, рэвалюцыям і ўзрушэнням.

Адзначаючы гэта свята, мы схіляемся перад памяццю тых, хто будаваў нашу краіну, аддана служыў ідэалам справядлівасці, роўнасці і свабоды і шчыра верыў у тое, што Беларусь стане краінай для жыцця.

Жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім! Міру, дабра і паступальнага руху да поспеху і росквіту нашай цудоўнай  Беларусі.

 

Наглядальны савет і Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!