19 кастрычніка праведзены розыгрыш прызоў рэкламнай гульні «Плацеж на поспех», якая праводзіцца плацежнай сістэмай БЕЛКАРТ! Мы рады паведаміць яго вынікі.
Усяго было разыграна 260 прызоў:
- 150 USB-разгалінавальнікаў (гарантаваны прыз для самых першых удзельнікаў),
- 30 USB флэш-назапашвальнікаў,
- 30 партатыўных дынамікаў,
- 20 плэераў,
- 20 партатыўных зарадных устройстваў,
- 5 фотарамак,
- 5 бесправадных навушнікаў.
Галоўны прыз (ноўтбук) быў разыграны 28 кастрычніка на выставе фінансавых паслуг «МаніФэст».
Сярод вялікай колькасці ўдзельнікаў, а дакладней аперацый, праведзеных карткамі БЕЛКАРТ і зарэгістраваных на сайце www.igra.kartochki.by, удалымі сталі 98 транзакцый, здзейсненых карткамі «Беларусбанка»! Спіс усіх пераможцаў прадстаўлены на сайце – www.belkart.by.
Трэба адзначыць, што «Беларусбанк» сумесна з рознымі кампаніямі пастаянна праводзіць гульні і акцыі для трымальнікаў картак, а таксама прадстаўляе шырокі пералік скідак у арганізацыях гандлю (сэрвісу) на ўсёй тэрыторыі краіны.
Сачыце за інфармацыяй на сайце і будзьте актыўнымі карыстальнікамі сваёй карткі!