Навіны банка і прэс-рэлізы
01.11.2016

ПАДЗЯЛІ ЛЮБОЎ ДА ГУЛЬНІ!

image002

«Беларусбанк» сумесна з плацежнай сістэмай Mastercard  з 1 лістапада па 31 снежня 2016 года праводзіць рэкламную гульню «Падзялі любоў да гульні!», якая ўяўляе сабой маментальную бяспройгрышную латарэю.

Аплачвайце пакупкі і паслугі карткай Mastercard (StandardGold) або Maestro ААТ «ААБ Беларусбанк» на суму ад 10 рублёў і абменьвайце іх на прызы!  

 

Як прыняць удзел у рэкламнай гульні

  • у перыяд з 01 лістапада па 30 снежня 2016 года (уключна) ажыццявіць 5 безнаяўных аперацый з выкарыстаннем адной і той жа плацежнай карткі Mastercard (Standard, Gold) або Maestro ААТ «ААБ Беларусбанк» па аплаце тавараў і паслуг на суму ад 10 беларускіх рублёў (кожная аперацыя);
  • з 4 лістапада па 31 снежня 2016 года звярнуцца ў адзін з Цэнтраў выдачы прызоў*, прадаставіўшы 5 карт-чэкаў (копій карт-чэкаў) па гэтых аперацыях;
  • узамен карт-чэкам выпадковым чынам дастаць з лататрона 1 скрэтч-карту з пазначэннем прыза.

*Цэнтры выдачы прызоў: 15 кропак у Мінску, Брэсце, Гомелі, Віцебску, Магілёве, Гродна. Рэжым працы – пятніца, субота, нядзеля. Гадзіны працы абмежаваны –будуць апублікаваны на сайце www.mastercard.by.

Якія прызы разыгрываюцца

 
  • 15 білетаў (на дваіх) на хакейны матч «Дынама Мінск»-«ЦСКА» ў VIP-ложу з правядзеннем агляднай экскурсіі па спартыўным комплексе «Мінск-Арэна» - галоўны прыз;
  • 25 білетаў на матч КХЛ «Дынама Мінск»-«Металург Мг» («Мінск-Арэна», 04.12.2016г.) – прыз першай катэгорыі;
  • 50 білетаў на матч КХЛ «Дынама Мінск»-«ЦСКА» («Мінск-Арэна», 07.01.2017г.) – прыз першай катэгорыі;
  • 25 білетаў на матч КХЛ «Дынама Мінск»-«Барыс» («Мінск-Арэна», 28.01.2017г) – прыз першай катэгорыі;
  • 200 заплечнікаў з лагатыпам КХЛ і MasterCard – прыз другой катэгорыі.

Як аформіць картку Mastercard або Maestro

 

Аформіць заяўку на выпуск карткі з адкрыццём новага рахунку можна:


1. па нумары тэлефона Кантакт-цэнтра 147;
2. на сайце банка;
3. у Інтэрнэт-банкінгу;
4. у М-банкінгу (сэрвіс даступны пры выбары канала сувязі Інтэрнэт);
5. у інфакіёску.

Аформіць заяўку на выпуск карткі да новага і дзеючага рахунку можна ва ўстанове банка.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!