Экспазіцыя «Беларусбанка» з пераносным інфакіёскам, вялізным сэнсарным экранам, з усёй неабходнай кліентам інфармацыяй прыцягвалі павышаную ўвагу наведвальнікаў выставы «Маніфэст». Усе, хто зацікаўлены ў павышэнні фінансавай граматнасці, маглі навучыццаа карыстацца інфакіёскам, дыстанцыйна здзейсніць плацеж, даведацца аб перавагах Інтэрнэт-аблігацый і анлайн афармлення дэпазіту.
У тэматычны дзень сям’і на стэндзе банка прайшлі акцыі для дзяцей. «Школка Грошыка» — сумесны праект банка з рэдакцыяй часопіса «Вясёлка» — правярала фінансавыя веды юных кліентаў банка. Прызамі былі адзначаны шчасліўчыкі, якім удалося прайсці квэст на сайце банка і атрымаць пасведчанне «Сапраўднага паляўнічага за скарбамі».
Удзел банка ў выставе быў адзначаны спецыяльным дыпломам.
Прэс- служба ААТ «ААБ Беларусбанк»