Пасяджэнне Міжведамаснага інфраструктурнага каардынацыйнага савета (МІКС) з удзелам экспертаў Дзелавога кансультацыйнага савета Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН (ЕЭК ААН) прайшло на базе ААТ «ААБ Беларусбанк».
Сярод абмяркоўваемых пытанняў – пілотны праект дзяржаўна-прыватнага партнёрства (ДПП) па рэканструкцыі дарогі М10, выдзяленне грантавых сродкаў на падрыхтоўку тэхнічнай дакументацыі па перспектыўных праектах, інстытуцыяналізацыя працэсу і стварэнне неабходнай інфраструктуры для супрацоўніцтва бізнес-структур з рознай формай уласнасці. У пасяджэнні прыняў удзел старшыня праўлення банка Сяргей Пісарык.
Даведка: Міжведамасны інфраструктурны каардынацыйны савет быў створаны ў 2014 годзе. Яго важнейшай задачай з’яўляецца распрацоўка прапаноў па стварэнні прававых, эканамічных і інфармацыйных умоў, якія садзейнічаюць прыцягненню прыватнага капіталу, у тым ліку замежнага, да рэалізацыі праектаў па развіцці інфраструктуры на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»