Навіны банка і прэс-рэлізы
01.11.2016

Рыхтуйцеся да Новага года з крэдытам ад «Беларусбанка» «Заяўка Дзеду Марозу» (прэс-рэліз)

Спяшайцеся падрыхтаваць падарункі сваім блізкім да Новага года!

Напярэдадні калядных і навагодніх свят ААТ «ААБ Беларусбанк» рада прапанаваць вам крэдытны прадукт «Заяўка Дзеду Марозу».

Падача заяўкі на крэдыт – у любой установе банка, з выкарыстаннем каналаў ДБА (карпаратыўны вэб-сайт банка, «М-банкінг», інфакіёскі, сістэма «Інтэрнэт-банкінг»).

Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да 1 года, па стаўцы 17% гадавых (пры падачы заяўкі ва ўстановах банка), 16% гадавых (пры падачы заяўкі праз каналы ДБА), наяўнымі грашыма, з выкарыстаннем крэдытнай банкаўскай карткі, шляхам залічэння на дэбетавую банкаўскую картку кліента пры прадастаўленні крэдыту праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг».

Максімальная сума крэдыту – у межах плацежаздольнасці  заяўніка.

Без паручыцеляў! Без камісій! Без страховак!

Аформіць заяўку на крэдыт можна з 01.11.2016 па 15.01.2017 (уключна).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або патэлефанаваўшы на нумар 147 (адзіны даведачны нумар дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»