Навіны банка і прэс-рэлізы
26.10.2016

Паважаныя кліенты! Запрашаем Вас наведаць стэнд «беларусбанка» ў рамках 11-й спецыялізаванай выстаўкі фінансавых паслуг «МАНIФЭСТ»

Выстаўка пройдзе з 27 па 29 кастрычніка 2016 года ў Палацы спорту (г.  Мінск, пр. Пераможцаў, 4).

«Беларусбанк» прапануе шырокі пералік маркетынгавых акцый і прома-мерапрыемстваў. У рамках дзелавой праграмы «МАНIФЭСТА» адбудзецца прэзентацыя інавацыйнага прадукта банка «Інтэрнэт-аблігацыі». Будуць арганізаваны кансультацыі па дыстанцыйным афармленні плацежнай карткі, правядзенні плацяжоў праз інфакіёск. Карыстальнікі сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» атрымаюць магчымасць адкрыць Інтэрнэт-дэпазіт, купіць Інтэрнэт-аблігацыі. Самыя дапытлівыя змогуць прайсці электронны тэст па фінансавай граматнасці і атрымаць запаветны прыз.

Асаблівы акцэнт будзе зроблены на юных наведвальніках. Група па павышэнні фінансавай граматнасці наладзіць практычнае навучанне і дэманстрацыю магчымасцей ДБА. Міні-ўрокі правядуць кансультанты – пераможцы конкурса «Юны фінансіст» у рамках праекта «Дзеці – дзецям пра ДБА». Напэўна зацікавіць Школка Грошыка,  віктарына «Веру – не веру!», «Красворд» і конкурс у сацсетках «Я з Беларусбанкам!».

Абяцаюць быць займальнымі квэст «У пошуках банкаўскіх скарбаў» і акцыя «Намалюй сваю картку і атрымай падарунак» у рамках конкурса «Сам сабе дызайнер», які праводзіцца сумесна з ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ». Прыходзьце і дзяцей прыводзьце. Будзе цікава!

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!