Навіны банка і прэс-рэлізы
26.10.2016

Сяргей Пісарык: «Крэдыт даверу не мне, але банку»

У «Беларусбанку» падвялі вынікі работы за 9 месяцаў бягучага года і вызначылі задачы па забеспячэнні выканання асноўных паказчыкаў. Было адзначана, што, нягледзячы на агульнае падзенне эканамічнай актыўнасці ў краіне, банк не дапусціў зніжэння актыўнасці бізнесу і сфарміраваў сур’ёзны патэнцыял устойлівасці. І хоць было сказана, што нам патрэбны не статыстыка, а вынікі, але як гаворыцца, без статыстычных даных ніяк.

1

З пяці найбуйнейшых айчынных банкаў «Беларусбанк» мае лепшыя паказчыкі. Перавышана запланаваная сума прыбытку. Па банкаўскай сістэме наша доля – 51% па актывах, 41% па пасівах, 4,5% узровень пакрыцця па рэзервах, што забяспечвае бяспечную банкаўскую дзейнасць.

Банк – піянер па радзе інструментаў, у прыватнасці, інтэрнэт-крэдыты, дэпазіты, аблігацыі. На 28% прырасло спажывецкае крэдытаванне, хаця доля яго пры плане 12% склала 10%. Палажэнне заклікана выправіць Карта растэрміноўкі, што вось-вось з’явіцца ў нашым арсенале і пашырыць прысутнасць банка на гэтым сегменце рынку. Альтэрнатывай ільготнаму крэдытаванню будаўніцтва жылля павінен стаць унікальны прадукт «Беларусбанка» – сістэма будаўнічых зберажэнняў, пра якую пакуль недастаткова ведае насельніцтва, і таму трэба больш актыўна яе прэзентаваць. Удасканальваецца прадуктовая лінейка. Комплексны прадукт для людзей пенсіённага ўзросту, якія вядуць дынамічны лад жыцця, клуб «Аксаміт» з яго шэрагам пераваг ужо даказаў сваю прывабнасць. Усё больш актыўна выкарыстоўваюцца кліентамі сэрвісы ДБА.

Што датычыцца карпаратыўнага бізнесу, то сёння важна разумець, што ўзровень лаяльнасці кліента залежыць ад аператыўнасці і якасці рашэння пытанняў. А гэта ўжо тэма прафесіяналізму кадраў. Нягледзячы на тое, што сёння трэнд – работа з малым і сярэднім бізнесам, усе дапусцілі адставанне па выдачы крэдытаў суб’ектам гэтага сектару эканомікі. Нізкі ўзровень асваення кітайскай крэдытнай лініі. Пакуль рэалізуецца толькі 2 праекты: «Гроднаэнерга» і «Белшына». Як варыянт рашэння праблемы было прапанавана падзяліць філіялы на рознічныя, карпаратыўныя і комплексныя, што дазволіць больш граматна выкарыстоўваць кадравы патэнцыял і аптымізаваць работу.

2

Старшыня праўлення Сяргей Пісарык адзначыў, што маючае месца ўмацаванне пазіцый банка на фінансавым рынку краіны набывае не толькі станоўчы аспект, паколькі выключае магчымасці экстэнсіўнага планавання і павялічвае рызыкі. У якасці асноўнага недахопу старшыня адзначыў адсутнасць комплекснага сістэмнага падыходу, на ліквідацыю якога будуць накіраваны будучыя змяненні ў арганізацыйнай структуры банка.

3

Прыярытэтнымі задачамі Сяргей Пісарык назваў актывізацыю работы па прасоўванні прадуктаў і паслуг, пабудаванне эфектыўнай сістэмы іх продажу, канцэнтрацыю бізнесу ў разрэзе падраздзяленняў, як то стварэнне іпатэчных цэнтраў або засяроджанне работы з малым і сярэднім бізнесам у адной структуры, кампетэнцыі і матывацыя персанала, удасканаленне механізмаў збалансаванасці па актывах і пасівах. «Сёння нам архіважна адкрыццё сегментаў, дзе мы не дапрацоўваем ці ўвогуле не працавалі», – падкрэсліў старшыня. Ён неаднаразова паказваў на недастатковасць адраснай работы з кліентамі, на ўменне прадаваць.

4

І яшчэ. Пашыранае пасяджэнне праўлення пачалося з прыемнай навіны. Член Наглядальнага савета Міхаіл Альшанскі паведаміў аб падаўжэнні на 5 гадоў кантракту старшыні праўлення Сяргею Пісарыку і ўручыў пасведчанне.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!