Навіны банка і прэс-рэлізы
18.10.2016

«Беларусбанк» і БЕЛКАРТ правялі акцыю для студэнтаў (прэс-рэліз)

Забаўляльна-навучальная акцыя па павышэнні фінансавай граматнасці «Чароўная карта», арганізаваная ААТ «ААБ Беларусбанк» і ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ», прайшла ў УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт». Ад імя кіраўніцтва банка студэнтаў вітаў начальнік упраўлення распрацоўкі і суправаджэння прадуктаў і паслуг разліковага цэнтра плацежных карт Віктар Бязрукаў.

 1

2

Для студэнтаў быў выбраны новы, інтэрактыўны фармат зносін з моладдзю. Удзельнікам акцыі прапанавалі паспрабаваць свае сілы ў праходжанні «Квэста ДБА», умовай удзелу ў якім з’яўлялася актыўнае выкарыстанне ў разліках каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання («Інтэрнэт-банкінгу», «М-банкінгу», інфакіёска, банкамата).

Самыя актыўныя студэнты сталі ўладальнікамі падарункаў, сярод якіх былі mp3-плэеры, USB-разгалінавальнікі, аўдыёсістэмы, флэшкі, партатыўныя зарадныя прылады і многае іншае. Дырэктар філіяла № 121 у г. Пінску Уладзімір Меша асабіста адзначыў студэнтаў, якія актыўна выкарыстоўваюць безнаяўныя разлікі, і ўручыў ім падарункі ад «Беларусбанка».

 3

4

Акрамя таго, спецыяльна для ўдзельнікаў акцыі выступілі Аlen Hit і Улада, гарачы дуэт баяністаў «Va-Банк». Таксама была магчымасць творча сябе праявіць і намаляваць графіці на імправізаванай плацежнай картцы.

 

5

6

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»