Навіны банка і прэс-рэлізы
14.10.2016

Віншуем з Днём маці!

Мілыя жанчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з самым светлым святам у годзе – Днём маці!
0_88542_7166fef2_XL

Мама – важнае і ў той жа час самае пяшчотнае слова ў жыцці кожнага чалавека. Яна першы сябар і настаўнік. Колькі б гадоў нам ні споўнілася, часцей за ўсё мы звяртаемся менавіта да мамы. Як ніхто іншы, яна радуецца нашым поспехам, падтрымлівае пры няўдачах, перажывае за кожны наш крок на жыццёвым шляху.

Быць мамай – адна з самых складаных прафесій. Няма нічога больш значнага, чым даць жыццё дзіцяці і выхаваць яго сапраўдным чалавекам. У гэты значны для кожнай жанчыны дзень жадаем вам моцнага здароўя, кахання, пяшчоты родных і блізкіх, сямейнага дабрабыту і гармоніі!

Нізкі вам паклон! І дзякуй за ўсё!

 

 

  Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»