У рамках міжнароднай канферэнцыі Белэксімгарант «Роля экспартна-крэдытнага агенцтва ў эканоміцы Беларусі» «Беларусбанк» правёў дзелавое снеданне для замежных экспартных крэдытных агенцтваў (ЭКА).
Гасцей мерапрыемства віталі намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Мельнік, першы намеснік генеральнага дырэктара «Белэксімгарант» Міхаіл Альшанскі і выканаўчы дырэктар ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Перапяліца.
– Далейшае развіццё ўзаемавыгадных адносін – неад’емная састаўная частка стратэгіі міжнароднага бізнесу нашага банка. Патэнцыял для супрацоўніцтва мы бачым у новых праектах нашых кліентаў, а гэта мадэрнізацыя нафтахімічнай галіны, энергетычнага комплекса, будаўніцтва інфраструктурных аб’ектаў, стварэнне новых вытворчасцей, – адзначыў намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Мельнік.
Зносіны ў нефармальных абставінах дазволілі правесці кансультацыі з экспертамі і кіраўніцтвам FINNVERA (Фінляндыя), OeKB (Аўстрыя), KUKE (Польшча), Euler Hermes (Германія), Eximbanka SR (Славакія), ЭКСАР (Расія), EGAP (Чэхія), SID Banka (Славенія), Sinosure (Кітай), SACE (Італія), Eximbank Hungary (Венгрыя), а таксама ўстанавіць новыя дзелавыя кантакты з KEG (Казахстан), AOFI (Сербія), ECGA OMAN (Аман).
На сустрэчы абмеркавалі стратэгічныя мэты і задачы, якія стаяць перад «Беларусбанкам»: пытанні ў галіне прыцягнення «звязанага» фандзіравання, пабудаванне новай бізнес-мадэлі, продажу мінарытарнага пакета акцый і інш.
Даведка: «Беларусбанк» з’яўляецца лідарам на рынку краіны па аб’ёмах прыцягнення замежных крэдытных ліній з пакрыццём ЭКА. Так, з 1999 агульная сума крэдытных пагадненняў, падпісаных з замежнымі банкамі пад страхавое пакрыццё ЭКА складае звыш 4,2 млрд долараў ЗША ў эквіваленце.