Калі Ваша кампанія жадае набыць прадукцыю ці паслугі польскай кампаніі або калі Вы з’яўляецеся польскай кампаніяй, якая супрацоўнічае з беларускім партнёрам, скарыстайцеся магчымасцю прафінансаваць транзакцыі праз ААТ «ААБ Беларусбанк» і Bank Gospodarstwa Krajowego (BGK). Гэтыя два банкі фінансуюць праекты з удзелам беларускіх і польскіх кампаній.
Рэсурсы прадастаўляюцца ў еўра, дол. ЗША і польскіх злотых пад страхавое пакрыццё KUKE у рамках Польскай Урадавай Праграмы «Фінансавая Падтрымка Экспарцёраў».
Прымяняюцца наступныя інструменты:
Крэдыт Банку Пакупніка
Фінансаванне да 85% Сумы Кантракту |
|||
Перыяд пагашэння |
5 гадоў |
||
Фіксаваная працэнтная стаўка, % гадавых (стаўка CIRR) |
EUR |
USD |
PLN |
0,36 + маржа Беларусбанка |
1,85 + маржа Беларусбанка |
3,16 + маржа Беларусбанка |
|
Для перыяду 15.09 - 14.10.2016 |
|||
0,33 + маржа Беларусбанка |
1,90 + маржа Беларусбанка |
3,29 + маржа Беларусбанка |
|
Для перыяду 15.10 - 14.11.2016 |
|||
Штогадовая адміністрацыйная камісія, % У першы раз разлічваецца ад сумы крэдыту і ў далейшым – ад нявыкарыстанай сумы крэдыту |
0,7 |
||
Страхавая прэмія KUKE, % ад сумы крэдыту |
8,18 - 10,46 (індыкатыўнае значэнне) |
Акрэдытыў
Постфінансаванне 100% сумы акрэдытыву |
||
Пагашэнне |
да 719 дзён з даты плацяжу |
|
Працэнтная стаўка, % гадавых (уключаючы расходы па страхаванні KUKE) |
EUR |
USD |
адпаведны Euribor + маржа BGK + маржа Беларусбанк |
адпаведны Libor + маржа BGK + маржа Беларусбанк |
|
Штоквартальная камісія за пацвярджэнне, % за кожны дзеючы квартал* *у выпадку, калі акрэдытыў з’яўляецца пацверджаным |
0,37 |
Для атрымання дэтальнай інфармацыі адносна структуры фінансавання, калі ласка, звяртайцеся ў:
- філіял ААТ «ААБ Беларусбанк» (калі Вы кампанія з Беларусі) або
- BGK (калі Вы кампанія з Польшчы).
Bank Gospodarstwa Krajowego з’яўляецца адзіным дзяржаўным банкам развіцця ў Польшчы. BGK ініцыюе і рэалізуе праграмы эканамічнага росту ў Польшчы. Банк з’яўляецца кампетэнтным цэнтрам у фінансаванні інфраструктурных праектаў, экспарту, муніцыпальных кампаній і мясцовых органаў дзяржкіравання. Банк развівае сістэмы паручыцельства і гарантый, накіраваныя на стымуляванне прадпрымальніцтва. BGK займаецца рэалізацыяй еўрапейскіх праграм і размяшчае сродкі ЕС на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях.