Навіны банка і прэс-рэлізы
28.09.2016

Пры online-пакупках у інтэрнэт-магазіне Conte па картках «Беларусбанка» прадугледжана зніжка

ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з СТАА «Контэ Спа», якое спецыялізуецца на вытворчасці панчошна-шкарпэтачнай прадукцыі і трыкатажу для жанчын, мужчын і дзяцей, прадаставілі магчымасць безнаяўнай аплаты пакупак на сайце conteshop.by.

Ажыццявіць анлайн-плацеж можна за некалькі секунд з дапамогай рэквізітаў банкаўскай карты. Сэрвіс даступны трымальнікам карт плацежных сістэм Visa і Masterсard як беларускіх, так і замежных банкаў, а таксама трымальнікам карт БЕЛКАРТ. Пры гэтым online-пакупкі могуць ажыццяўляць як зарэгістраваныя, так і незарэгістраваныя на сайце інтэрнэт-магазіна карыстальнікі.

Але толькі пры аплаце пакупкі з выкарыстаннем картак «Беларусбанка» прадастаўляецца зніжка ў памеры 5%! Для яе атрымання трымальніку карткі банка пры выбары спосабу аплаты плацяжу неабходна адзначыць пункт «Аплата картай Беларусбанка».

Падрабязная інфармацыя аб парадку ажыццяўлення інтэрнэт-плацяжоў з выкарыстаннем рэквізітаў картак тут.