«Падарожжы з Visa прывядуць на Мальдывы!» — так гучаў слоган рэкламнай гульні «Падарожнічайце разам з Visa», якая праводзілася з 1 чэрвеня па 31 жніўня. Адпачынак на райскім востраве, вячэра на дваіх у рэстаране, ровары і дарожныя чамаданы — усе гэтыя прызы ўжо знайшлі сваіх уладальнікаў.
Адразу тры карткі «Беларусбанка» прынеслі поспех сваім трымальнікам: Кротава Алена (г.Калінкавічы) выйграла падарачны сертыфікат у кафэ «Grand Cafe», Кісялёва Вольга (г.Віцебск) – дарожны чамадан, Віторская Ірына (г.Брэст) – ровар.
Нагадаем, каб атрымаць шанс на перамогу, трымальнікам плацежных картак Visa неабходна было зарэгістраваць кожныя 5 транзакцый на любую суму. Куплю па ўмовах гульні можна было ажыццяўляць як на тэрыторыі нашай краіны, так і за яе межамі.
Карткі «Беларусбанка» не раз даказвалі, што ўмеюць прыносіць удачу. Паспрабуйце і Вы сваю картку ў рэкламнай гульні «На хвалі поспеху». Удачы і перамог!