Навіны банка і прэс-рэлізы
23.09.2016

Навучальны семінар «Новы прадукт Беларусбанка - Інтэрнэт-аблігацыі»

Паважаныя кліенты ААТ «ААБ Беларусбанк»! 

Запрашаем Вас прыняць удзел у навучальным семінары па інавацыйным прадукце Банка – Інтэрнэт-аблігацыях.

Супрацоўнікі Банка раскажуць аб перавагах Інтэрнэт-аблігацый як аднаго з найбольш выгадных інструментаў укладання грашовых сродкаў і прадэманструюць, як хутка і проста можна іх купіць у сістэме «Інтэрнэт-банкінг». Вы зможаце самастойна паспрабаваць здзейсніць віртуальную куплю Інтэрнэт-аблігацый з дапамогай праграмы-трэнажора.

Семінар адбудзецца 27.09.2016 у 14.00 па адрасе:

г.Мінск, вул.Мяснікова, 32, пакой 804.

Папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў абавязковая!

Зарэгістравацца і задаць дадатковыя пытанні можна па тэлефонах: +375 17 309 08 37; +375 17 309 04 65 у працоўныя дні з 8-30 да 17-30.

Чакаем Вас!

 

Падрабязная інфармацыя аб інтэрнэт-аблігацыях Банка размешчана на афіцыйным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк».