Навіны банка і прэс-рэлізы
23.09.2016

Запас нарматыўнага капіталу «Беларусбанка» гарантуе яго ўстойлівасць (прэс-рэліз)

Згодна з ацэнкай якасці актываў (АЯА) беларускіх банкаў, якая была ініцыявана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь, ААТ «ААБ Беларусбанк» мае дастатковы дадатковы запас нарматыўнага капіталу, які забяспечвае бяспечнае функцыянаванне банка.

Беларусбанк – найбуйнейшы банк краіны. Доля яго актываў у сукупных актывах усёй банкаўскай сістэмы складае каля 42%. Паказчык дастатковасці нарматыўнага капіталу з улікам вынікаў АЯА склаў 17,5% пры ўстаноўленым Нацыянальным банкам мінімальным значэнні нарматыву 10,625% (паказчык дастатковасці капіталу Беларусбанка, разлічаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Нацбанка, на 1 жніўня 2016 года склаў 18,8%).

Як адзначыла выканаўчы дырэктар ААТ «ААБ Беларусбанк» Наталля Сакалова, такія высокія ацэнкі паказчыкаў ліквіднасці гарантуюць устойлівасць банка, яго стабільныя пазіцыі як на ўнутраным, так і міжнародным фінансавых рынках.

– Да ўсяго, гэта сведчанне таго, што захоўваецца давер да банка кліентаў і партнёраў, на пазітыўнае стаўленне з боку якіх мы маем права разлічваць і надалей. Нашы перспектыўныя планы накіраваны на забеспячэнне ўсіх паказчыкаў дастатковасці нарматыўнага капіталу для пакрыцця патэнцыяльнай крэдытнай рызыкі, – дадала Наталля Сакалова.

У якасці выканаўцаў працэдуры ацэнкі якасці актываў беларускіх банкаў выступілі беларускія офісы такіх аўтарытэтных міжнародных аўдытарскіх кампаній як KPMG, «Deloitte», «Ernst & Young» і PKF (ТАА «ФБК-Бел»), якія маюць вопыт правядзення такой ацэнкі ў краінах Еўрапейскага саюза. У праекце выкарыстоўвалася міжнародная метадалогія, незалежнасць ацэнкі забяспечвалася шляхам пацвярджэння вынікаў замежнымі офісамі аўдытарскіх кампаній.