Навіны банка і прэс-рэлізы
13.09.2016

Наглядальны савет «Беларусбанка» абмеркаваў стратэгію банкаўскага холдынгу (прэс-рэліз)

Пад старшынствам Міністра фінансаў Уладзіміра Амарына адбылося чарговае пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк». Было разгледжана 17 пытанняў, сярод якіх рад, маючых адносіны да стратэгіі Банка і банкаўскага холдынгу.

Наглядальным саветам вызначаны прыярытэтныя напрамкі стратэгічнага развіцця банкаўскага холдынгу да 2020 года, якія будуць прыняты за аснову пры падрыхтоўцы Стратэгіі развіцця на наступны перыяд.

На пасяджэнні выступіў Старшыня камітэта па ўзаемадзеянні з мінарытарнымі акцыянерамі ААТ «ААБ Беларусбанк». У мэтах абароны інтарэсаў мінарытарных акцыянераў у далейшым яму прадастаўлена права прымаць удзел у пасяджэннях Наглядальнага савета.

У рамках укаранення элементаў эфектыўнага карпаратыўнага кіравання Наглядальным саветам зацверджаны канцэпцыя і план мерапрыемстваў па стварэнні ў банку службы камплаенс, план мерапрыемстваў па ўдасканаленні сістэмы ўнутранага кантролю ў банку, Палажэнне аб Карпаратыўным сакратары.

Пасяджэнне прайшло ў навучальным цэнтры Міністэрства фінансаў «Форум».

 

nabsovet

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!