З 12.09.2016 кліенты ААТ «ААБ Беларусбанк» могуць, звярнуўшыся ў Кантакт-цэнтр банка, аформіць заяўку на атрыманне:
- даведкі па рахунку, да якога аформлена картка (далей – рахунак) – аб наяўнасці і руху грашовых сродкаў па рахунку, аб наяўнасці (адсутнасці) запазычанасці па авердрафтным крэдыце і інш.;
- выпіскі па рахунку (аб прыходных аперацыях, аб прыходных і расходных аперацыях).
Для замовы даведкі (выпіскі) па рахунку кліенту неабходна звярнуцца ў Кантакт-цэнтр банка па тэлефоне 147 і паведаміць неабходную для афармлення заяўкі інфармацыю:
- П. І. І.;
- нумар установы банка, у якой адкрыты рахунак;
- нумар дакумента, які сведчыць асобу, і асабісты (ідэнтыфікацыйны) нумар;
- адрас месца жыхарства;
- нумар мабільнага тэлефона;
- першыя і апошнія 4 лічбы нумара карткі, а таксама тэрмін яе дзеяння;
- зручны час для сувязі (у выпадку неабходнасці ўдакладнення інфармацыі па заяўцы).
Выраб даведкі (выпіскі) па рахунку ажыццяўляецца са спагнаннем узнагароджання (за выключэннем выпіскі за бягучы і папярэдні месяц) у адпаведнасці са Зборнікам узнагароджанняў. Ажыццявіць аплату можна як ва ўстанове банка пры атрыманні даведкі, так і ў інфакіёсках (пункт меню «Сэрвісныя аперацыі» – «Аплата паслуг банка» – «Абслугоўванне картак»), выбраўшы адпаведную ўстанову банка.
Аб гатоўнасці даведкі (выпіскі) кліент будзе праінфармаваны SMS-паведамленнем на пазначаны нумар мабільнага тэлефона.