Навіны банка і прэс-рэлізы
02.09.2016

Старшыня праўлення «Беларусбанка» ўручыў падарункі лепшым хакеістам

Перамогу зборнай Беларусі па хакеі ў матчы з Даніяй у кваліфікацыі да Алімпійскіх гульняў, які адбыўся 1 верасня 2016 года ў спарткомплексе «Мінск-арэна», у «Беларусбанку» ўспрынялі з асаблівымі пачуццямі. Год назад у рамках сацыяльнага праекта «Пераможам разам!» банк прыняў прапанову Асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь» выступіць у якасці Генеральнага партнёра на чатыры хакейныя сезоны.

1

У цырымоніі ўзнагароджання лепшых гульцоў матча прыняў удзел старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык. Ён уручыў падарункі хакеістам зборнай, якія забяспечылі камандзе такую бліскучую перамогу з лікам 5:2.