ААТ «ААБ Беларусбанк» з 1 верасня 2016 года ўводзіць новыя тэрміновыя банкаўскія ўклады «Інтэрнэт-дэпазіт – Трэнд Адзыўны» і «Інтэрнэт-дэпазіт – Трэнд Безадзыўны».
Умовы па ўкладах:
- адкрыццё і кіраванне ўкладам, не наведваючы структурнае падраздзяленне банка,
- магчымасць папаўнення ў адпаведнасці з дагаворам банкаўскага ўкладу,
- штомесячная капіталізацыя працэнтаў,
- расходныя аперацыі – у межах капіталізаваных працэнтаў,
- штомесячная выплата працэнтаў і вяртанне ўкладу пры наступленні тэрміну ажыццяўляецца шляхам пераводу астатку грашовых сродкаў з налічанымі працэнтамі на банкаўскую плацежную картку.
Памер працэнтных ставак устанаўліваецца ў залежнасці ад віду, валюты і тэрміну вяртання ўкладу:
- па тэрміновым адзыўным банкаўскім укладзе «Інтэрнэт-дэпазіт – Трэнд Адзыўны»:
Тэрмін захоўвання (вяртання) укладу (у месяцах) |
1 |
3 |
6 |
9 |
12 |
18 |
23 |
---|---|---|---|---|---|---|---|
у беларускіх рублях (% гадавых) |
13 |
14 |
15 |
15,5 |
– |
– |
– |
у доларах ЗША, еўра (% гадавых) |
– |
1,6 |
1,9 |
– |
2,7 |
2,8 |
3 |
у расійскіх рублях (% гадавых) |
– |
2,6 |
3,1 |
– |
4,5 |
5,6 |
6,5 |
- па тэрміновым безадзыўным банкаўскім укладзе «Інтэрнэт-дэпазіт – Трэнд Безадзыўны»:
Тэрмін захоўвання (вяртання) укладу (у месяцах) |
1 |
3 |
6 |
9 |
12 |
18 |
23 |
---|---|---|---|---|---|---|---|
у беларускіх рублях (% гадавых) |
14 |
16,1 |
17,1 |
19 |
– |
– |
– |
у доларах ЗША, еўра (% гадавых) |
– |
1,9 |
2,3 |
– |
2,8 |
3,0 |
3,2 |
у расійскі рублях (% гадавых) |
– |
5,1 |
5,6 |
– |
7 |
8,1 |
9 |
Для адкрыцця ўкладу неабходна мець або аформіць дэбетавую банкаўскую плацежную картку, якая забяспечвае доступ да бягучага рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк» у валюце, якая адпавядае валюце ўкладу.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).
Больш падрабязную інфармацыю пра новыя ўклады можна атрымаць па тэлефоне 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк».
ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб спыненні з 01.09.2016 прыёму грашовых сродкаў на тэрміновыя адзыўныя банкаўскія ўклады «Інтэрнэт-дэпазіт – Трэнд», «Інтэрнэт-дэпазіт – Прэзент» і паведамляе аб адкліканні з 01.09.2016:
- публічнай аферты на заключэнне дагавору тэрміновага банкаўскага ўкладу «Інтэрнэт-дэпазіт – Прэзент», апублікаванай у газеце «Звязда» 25.04.2015;
- публічных аферт на заключэнне дагавору тэрміновага банкаўскага ўкладу «Інтэрнэт-дэпазіт – Трэнд», апублікаваных у газеце «Звязда» 29.04.2015, па ўкладах з тэрмінам захоўвання 3, 6, 12, 18, 24, 36 месяцаў.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанка»